wd wp Пошук:

Фам Хунг

Фам Хунг (в’етн.: Phạm Hùng, сапраўднае імя — Фам Ван Тхіен; 11 чэрвеня 1912 — 10 сакавіка 1988) — в’етнамскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, старшыня Савета Міністраў В’етнама з 1987 па 1988 гады.

Біяграфія

Нарадзіўся ў правінцыі Віньлонг, з 16 гадоў удзельнічаў у рэвалюцыйным руху, у 1930 годзе ўступіў у Камуністычную партыю Індакітая. У 1931 годзе арыштаваны французскімі ўладамі і прысуджаны да смяротнага пакарання, замененай на катаржныя працы, правёў 14 гадоў у зняволенні.

Пасля жнівеньскай рэвалюцыі абраны сакратаром Часовага камітэта Кампартыі па Паўднёвым В’етнаме. Падчас вайны ў Індакітаі 1946—1954 гадоў займаўся арганізацыяй паліцэйскіх сіл Паўднёвага В’етнама.

На 2-м з’ездзе КПВ у 1951 годзе абраны членам Цэнтральнага камітэта партыі. Пасля Жэнеўскіх пагадненняў 1954 года ў якасці кіраўніка дэлегацыі В’етнамскай народнай арміі ў званні палкоўніка ўдзельнічаў у Сайгоне ў перамовах з урадам Паўднёвага В’етнама.

У 1956 годзе абраны членам Палітбюро ЦК КПВ, сакратар ЦК партыі ў 1958—1960 гадах. У 1958 годзе прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра ДРВ, пасля чаго прызначаны сакратаром КПВ у Паўднёвым В’етнаме (1967—1975) і палітычным камісарам Узброеных Сіл вызвалення Поўдня. Адзін з кіраўнікоў аперацыі «Хашымін», якая завяршылася поўным вызваленнем Паўднёвага В’етнама.

Пасля аб’яднання В’етнама ў 1976 годзе прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра, а з 1980 па 1987 гады адначасова быў міністрам унутраных спраў СРВ. У чэрвені 1987 года абраны старшынёй Савета Міністраў Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам і займаў гэтую пасаду да сваёй смерці, таксама быў дэпутатам Нацыянальнай асамблеі В’етнама II—VII скліканняў (1960—1988).

Раптоўна памёр ад сардэчнага прыступу 10 сакавіка 1988 года ў Хашыміне, знаходзячыся ў службовай камандзіроўцы[3].

Зноскі

  1. 1 2 Pham Hung // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Pham Hung // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pham Hung, 75, Prime Minister Of Vietnam and Early Rebel, Dies — NYTimes.com
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Кавалеры в’етнамскага ордэна Залатой Зоркі
Катэгорыя·Памерлі ад інфаркту міякарда
Катэгорыя·Памерлі 10 сакавіка
Катэгорыя·Дэпутаты Нацыянальнага сходу В’етнама
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі вайны ў В’етнаме
Катэгорыя·Нарадзіліся ў В’етнаме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1988 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў В’етнаме
Катэгорыя·Палітычныя псеўданімы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры В’етнама
Катэгорыя·Міністры В’етнама
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 чэрвеня
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры В’етнама
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1912 годзе