wd wp Пошук:

Фалёнкі

Фалёнкі (руск.: Фалёнки) — пасёлак гарадскога тыпу ў Кіраўскай вобласці Расіі, адміністрацыйны цэнтр Фалёнскага раёна і Фалёнскага гарадскога паселішча. За 151 км ад горада Кіраў. Вёска Фалёнкі была заснавана ў канцы XVII — пачатку XVIII стагоддзяў, у вотчыне Верхачапецкага манастыра. У 1898 годзе пабудавана чыгуначная станцыя, а разам з ёй станцыйны пасёлак. У 1913 годзе пры станцыі пабудаваны драўляны храм Георгія Перамаганосца. У 1918 годзе пасёлак становіцца цэнтрам воласці, у 1929 годзе — цэнтрам Фалёнскага раёна. У 1957 годзе Фалёнкі атрымалі статус рабочага пасёлка. У 1996 годзе рашэннем Кіраўскай абласной думы аднесены да пасёлка гарадскога тыпу.

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Кіраўскай вобласці