wd wp Пошук:

Факультэт унутраных войскаў ВАРБ

Факультэт унутраных войскаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь‎ — адзін з факультэтаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь‎.

Апісанне

Факультэт вядзе адлік сваёй гісторыі ад 20 студзеня 1993 года. 23 чэрвеня 1996 года адбыўся першы выпуск лейтэнантаў, якія атрымалі вышэйшую адукацыю на факультэце і падрыхтаваных для праходжання службы ва ўнутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь.

7 мая 1998 года факультэту былі ўручаны Баявы Сцяг і Грамата Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — сімвалы воiнскага гонару, доблесці і славы[1].

Спецыяльнасці

Падрыхтоўка курсантаў на факультэце ўнутраных войскаў праводзіцца па спецыяльнасці «Кіраванне падраздзяленнямі ўнутраных войскаў» з кваліфікацыяй «Спецыяліст па кіраванню — юрыст» (тэрмін абучэння — 5 гадоў).

Акрамя падрыхтоўкі курсантаў, на факультэце ажыццяўляецца падрыхтоўка афіцэраў з ліку прапаршчыкаў і ваеннаслужачых кантрактнай службы, якія маюць вышэйшую і сярэднюю спецыяльную адукацыю, перападрыхтоўка спецыялістаў.

Пасля завяршэння абучэння выпускнікі факультэта праходзяць службу на першасных афіцэрскіх пасадах камандзіраў узводаў у злучэннях і воінскіх часцях унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Склад

У склад факультэта ўваходзяць:упраўленне, кафедры аператыўна-тактычнай падрыхтоўкі ўнутраных войскаў, спецыяльных і інжынерна-тэхнічных дысцыплін, юрыдычных дысцыплін; навукова-даследчая лабараторыя, курсы перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі, пяць курсанцкіх падраздзяленняў, падраздзяленні забеспячэння.

Начальнікі

Зноскі

  1. Факультэт унутраных войскаў Архівавана 16 снежня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Факультэты паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1993 годзе
Катэгорыя·1993 год у Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Факультэты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Унутраныя войскі МУС Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Факультэты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь