Факультэт дашкольнай адукацыі БДПУ імя М. Танка — структурнае падраздзяленне БДПУ імя М. Танка.
Вытокі стварэння факультэта дашкольнай адукацыi адносяцца да пачатку 30-х гадоў ХХ ст.
1932 год — адкрыта дашкольнае аддзяленне пры педагагічным факультэце. Гэта паклала пачатак выпуску нацыянальных кадраў дашкольных работнікаў. Аднак праца аддзялення перыядычна спынялася.
Да канца 50-х гадоў — узрасла ўвага да выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту. Гэта спрыяла пашырэнню сеткі дашкольных устаноў, павелічэнню колькасці месцаў у іх, ўзрастанню патрэб у высокакваліфікаваных педагагічных кадрах.
У 1959 годзе ў інстытуце зноў адкрываецца дашкольнае аддзяленне ў складзе факультэта педагогікі і методыкі пачатковага навучання.
З 1963 года пачынаецца бесперапынны выпуск выхавальнікаў дашкольных устаноў.
Рост аддзялення і наяўнасць кваліфікаваных і навукова-педагагічных кадраў стварылі магчымасць для адкрыцця ў 1978 годзе самастойнага факультэта дашкольнага выхавання, дэканам якога з моманту стварэння з’яўляўся дацэнт М. А. Апімах.
У 2003 годзе факультэт дашкольнага выхавання быў перайменаваны ў факультэт дашкольнай адукацыі. У гэтым жа годзе пачалася падрыхтоўка магістраў навук на кафедрах агульнай і дашкольнай педагогікі, методык дашкольнай адукацыі па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі».[1]
У складзе факультэта 3 кафедры:
Кафедра | Загадчык |
---|---|
Кафедра методык дашкольнай адукацыі | |
Кафедра агульнай і дашкольнай педагогікі | |
Кафедра агульнай і дзіцячай псіхалогіі |
Дэкан:
Намеснікі дэкана: