wd wp Пошук:

Факультэт дашкольнай адукацыі БДПУ імя М. Танка

Факультэт дашкольнай адукацыі БДПУ імя М. Танка — структурнае падраздзяленне БДПУ імя М. Танка.

Гісторыя

Вытокі стварэння факультэта дашкольнай адукацыi адносяцца да пачатку 30-х гадоў ХХ ст.

1932 год — адкрыта дашкольнае аддзяленне пры педагагічным факультэце. Гэта паклала пачатак выпуску нацыянальных кадраў дашкольных работнікаў. Аднак праца аддзялення перыядычна спынялася.

Да канца 50-х гадоў — узрасла ўвага да выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту. Гэта спрыяла пашырэнню сеткі дашкольных устаноў, павелічэнню колькасці месцаў у іх, ўзрастанню патрэб у высокакваліфікаваных педагагічных кадрах.

У 1959 годзе ў інстытуце зноў адкрываецца дашкольнае аддзяленне ў складзе факультэта педагогікі і методыкі пачатковага навучання.

З 1963 года пачынаецца бесперапынны выпуск выхавальнікаў дашкольных устаноў.

Рост аддзялення і наяўнасць кваліфікаваных і навукова-педагагічных кадраў стварылі магчымасць для адкрыцця ў 1978 годзе самастойнага факультэта дашкольнага выхавання, дэканам якога з моманту стварэння з’яўляўся дацэнт М. А. Апімах.

У 2003 годзе факультэт дашкольнага выхавання быў перайменаваны ў факультэт дашкольнай адукацыі. У гэтым жа годзе пачалася падрыхтоўка магістраў навук на кафедрах агульнай і дашкольнай педагогікі, методык дашкольнай адукацыі па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка дашкольнай адукацыі».[1]

Напрамкі навучання

Структура

У складзе факультэта 3 кафедры:

Кафедра Загадчык
Кафедра методык дашкольнай адукацыі
дацэнт Марына Мельнікава
Кафедра агульнай і дашкольнай педагогікі
дацэнт Таццяна Паздзеева
Кафедра агульнай і дзіцячай псіхалогіі
дацэнт Вольга Леганькова

Кіраўніцтва факультэта

Дэкан:

Намеснікі дэкана:

Спасылкі

Зноскі

  1. Гісторыя факультэта дашкольная адукацыі БДПУ
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Факультэты паводле алфавіта
Катэгорыя·З’явіліся ў 1978 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Факультэты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Педагагічныя факультэты
Катэгорыя·1978 год у Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Факультэты БДПУ імя М. Танка
Катэгорыя·Факультэты БДПУ імя М. Танка