wd wp Пошук:

Фабрыцыа Кароза

Марка Фабрыцыа Кароза (італ.: Marco Fabrizio (Fabritio) Caroso; паміж 1526 і 1531 гадамі, Серманета — не раней за 1605 год) — італьянскі пісьменнік, кампазітар, харэограф і майстар танца эпохі Адраджэння.

Біяграфія

Правёў большую частку свайго жыцця ў Рыме, дзе выкладаў танцы. Аўтар танцавальнага кіраўніцтва «Танцоўшчык» (Il ballarino), апублікаванага ў 1581 годзе ў Венецыі. Выданне прысвячалася Вялікай герцагіне Тасканы Б’янцы Капэла з роду Медычы. Пашыранае выданне пад назвай «Высакародства дамы» (Nobiltà di Dame) было апублікавана ў 1605 годзе. Гэта адна з найважнейшых крыніц гісторыі танца ў XVI стагоддзі, дзе прыведзены правілы выканання танцаў з апісаннямі і малюнкамі крокаў, балетнымі аранжыроўкамі і табулатурамі для лютні.

У яго працы таксама апісваюцца асноўныя бальныя танцы таго часу, такія як гальярда, канарыа, каскарда, сальтарэла або турдыён.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #121664678 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
  2. 1 2 Fabritio Caroso // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. OPAC SBN Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Fabritio Caroso // CONOR.SI Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1526 годзе
Катэгорыя·Харэографы Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Лаціна
Катэгорыя·Кампазітары XVI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1605 годзе
Катэгорыя·Танцоры Італіі