wd wp Пошук:

ФК Фрайбург

«Фрайбург» (ням.: SC Freiburg) — нямецкі футбольны клуб з горада Фрайбург, які размяшчаецца ў федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг. Фрайбург традыцыйна хістаецца паміж першым і другім дывізіёнамі нямецкага футбола, што дало падставу на стварэнне заўзятарамі клуба крычалкі: «Мы ідзем уніз, мы ідзем наверх, мы ідзем у Кубак УЕФА!», якая была створана ў 1990-я гады[1]. Фолькер Фінке, які быў трэнерам клуба ў перыяд паміж 1991 і 2007 гадамі, быў найдаўжэйшым паводле тэрміну працы ў адным клубе з усіх трэнераў у гісторыі прафесійнага футбола ў Германіі. Ёахім Лёў, галоўны трэнер нямецкай зборнай у 2006—2021 гадах, з’яўляецца найлепшым бамбардзірам клуба за ўсю яго гісторыю, забіўшы 81 гол у 252 гульнях за клуб[2]. Клуб быў заснаваны ў 1904 годзе.

Гісторыя

Раннія гады

Клуб вядзе сваю гісторыю ад двух клубаў, якія абодва былі заснаваны ў 1904 годзе, гэта значыць гэта «Freiburger Fußballverein 04», які быў створаны ў сакавіку, і «Schwalbe Freiburg», які з’явіўся толькі праз два месяцы. Абодва клубы зведалі некалькі змен назова. Так «Schwalbe Freiburg» стаў футбольным клубам «Марс» (ням.: Mars) у 1905 годзе, а праз год быў перайменаваны ў «Union Freiburg», у той жа час «Freiburger Fußballverein 04» стаў «Sportverein Freiburg 04» у 1909 годзе. Праз тры гады абодва клубы аб’ядналіся ў адзіны клуб «Фрайбург», і менавіта тады была створана эмблема клубу з выявай галавы грыфона.

У 1918 годзе пасля спусташэння Першай сусветнай вайны «Фрайбург» увайшоў у часовую дамоўленасць з клубам «Фрайбургер», каб мець магчымасць выставіць поўны склад ігракоў, і гэта часовае аб’яднанне атрымала назву «KSG Freiburg». На наступны год «Фрайбург» далучыліся да «FT 1844 Freiburg» на некаторы час як футбольны аддзел гэтага клуба. Гэтае супрацоўніцтва было адноўлена ў 1938 годзе. Клуб паспеў пагуляць на самым высокім узроўні з 1928 года, спачатку ў Бецыркслізе Бадэна, а потым і ў Гаўлізе Бадэна, з якой яны вылецелі ў 1934 годзе.

У канцы Другой сусветнай вайны, акупацыйныя ўлады саюзнікаў расфарміравалі большасць існуючых арганізацый у Германіі, у тым ліку футбольныя і спартыўныя клубы. Клубам было дазволена аднавіць сваю дзейнасць праз год, але яны павінны былі браць на сябе новыя імёны ў спробе дыстанцыявацца ад іх нядаўняга нацысцкага мінулага. Таму да 1950 года клуб быў вядомы пад новым назвай «VfL Freiburg», але пасля франка-акупацыйныя ўлады дазволілі клубам вярнуць сваю старую ідэнтычнасць. Нарэшце, у 1952 годзе, «Фрайбург» зноў пакінуў таварыства «FT Freiburg».

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Брамнікі
1 Германія Бр Бенжамін Упгаф 1993
21 Германія Бр Наа Атуболу 2002
26 Нідэрланды Бр Марк Флекен 1993
Абаронцы
2 Бельгія Аб Уго Сіке 2002
3 Аўстрыя Аб Філіп Лінгарт 1996
5 Германія Аб Мануэль Гульдэ 1991
17 Германія Аб Лукас Кюблер 1992
24 Германія Аб Кімберлі Эзеквем 2001
25 Францыя Аб Кіліян Сільдылья 2002
28 Германія Аб Маціяс Гінтэр 1994
30 Германія Аб Крысціян Гюнтэр Капітан каманды 1993
31 Германія Аб Кевен Шлотэрбек 1997
Паўабаронцы
7 Францыя ПА Жанатан Шмід 1990
8 Германія ПА Максіміліян Эгештайн 1996
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Паўабаронцы
11 Гана ПА Даніэль-Кафі К’ерэ 1996
14 Германія ПА Янік Кайтэль 2000
22 Венгрыя ПА Роланд Шалаі 1997
23 Германія ПА Роберт Вагнер 2003
27 Германія ПА Нікалас Гёфлер 1990
29 Рэспубліка Карэя ПА Чун Ву Юн 1999
32 Італія ПА Вінчэнца Грыфа 1993
33 Германія ПА Наа Вайсгаўпт 2001
34 Германія ПА Мерлін Роль 2002
42 Японія ПА Рыцу Доан 1998
Нападнікі
9 Германія Нап Лукас Гёлер 1994
18 Германія Нап Нільс Петэрсен 1988
20 Германія Нап Кевін Шадэ 2001
38 Аўстрыя Нап Міхаэль Грэгарыч 1994

Зноскі

  1. «Reason trumps rashness at Freiburg». Bundesliga website.
  2. Peter Martin (2004). Sport-Club Freiburg. ed. «Hundert Jahre 90 Minuten: Die Geschichte des SC Freiburg von 1904—2004». Freiburg.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·ФК Фрайбург
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы Германіі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1904 годзе