wd wp Пошук:

ФК Сасуола

«Сасуола» (італ.: Sassuolo) — італьянскі футбольны клуб з горада Сасуола, рэгіён Эмілія-Раманья. Заснаваны ў 1922 годзе. У цяперашні час клуб выступае ў Серыі A, пры гэтым толькі з сезона 2013/14 клуб упершыню прабіўся ў найвышэйшы італьянскі дывізіён. У сувязі з тым, што мясцовы стадыён у Сасуола не мае неабходнай ліцэнзіі на правядзенне матчаў Серыі А, клуб свае хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Чыта дэль Трыкалорэ» ў суседнім горадзе Рэджа-Эмілія, які быў набыты клубам у снежні 2013 года. Першую перамогу ў Серыі A ў гісторыі клуба «Сасуола» атрымаў у хатняй гульні супраць «Балонні» (2:1), дзякуючы галам Берардзі і Флора Флорэса[1].

Зноскі

  1. «Сассуоло» одержал первую победу в серии А в истории клуба. Sports.ru

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Футбольныя клубы Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1922 годзе
Катэгорыя·ФК Сасуола
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта