wd wp Пошук:

ФК Нант

«Нант» (фр.: Nantes) — французскі футбольны клуб з горада Нант. Клуб быў заснаваны 21 красавіка 1943 года падчас Другой сусветнай вайны на базе мясцовых клубаў, якія існавалі ў горадзе і вырашылі сабрацца разам, каб сфарміраваць адзін вялікі клуб. «Нант» на працягу сваёй доўгай гісторыі пераважна гуляў у Лізе 1, але з 2008 года страціў такую магчымасць з-за вылету ў Лігу 2, аднак з сезона 2013/14 клуб зноў выступае ў найвышэйшым французскім дывізіёне.

«Нант» з’яўляецца адным з самых паспяховых клубаў у французскім футболе, маючы на сваім рахунку восем тытулаў чэмпіёна Францыі, чатыры Кубкі Францыі і адзіны дасягнуты Кубак лігі. Клуб славіцца сваім камандным духам і юнацкай акадэміяй, выпускнікамі якой у розныя часы былі Марсель Дэсаі, Дзідзье Дэшам, Мікаэль Ландро і Крысціян Карамбё. Дзякуючы сваім традыцыйным жоўта-зялёным колерам «Нант» мае мянушку — «канаркі».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Францыі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Нант
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1943 годзе