wd wp Пошук:

ФК Мардовія Саранск

«Мардо́вія» (руск.: Мордовия) — расійскі футбольны клуб з горада Саранск. Заснаваны ў 1961 годзе.

Гісторыя

Клуб быў заснаваны ў 1961 годзе. У сезоне 2005 года каманда заняла 7-е месца ў Другім дывізіёне (зона «Цэнтр»), набраўшы 51 ачко. У сезоне 2006 года каманда заняла 2-е месца ў Другім дывізіёне (зона «Цэнтр»), набраўшы 72 ачкі. У сезоне 2007 года каманда заняла 19-е месца ў Першым дывізіёне і вылецела ў Другі дывізіён. У сезоне 2008 года каманда заняла 7-е месца ў Другім дывізіёне (зона «Цэнтр»), набраўшы 53 ачкі.

У сезоне 2009 года каманда атрымала ўпэўненую перамогу ў зоне «Урал-Паволжа» Другога дывізіёна (апярэдзіўшы на 20 ачкоў заняўшага 2-е месца «Гарняк» Учалы) і выйграла Кубак ПФЛ.

Па выніках сезона 2010 года заняла 6-е месца ў Першым дывізіёне, паказаўшы лепшы вынік у сваёй гісторыі. Найлепшыя дасягненні ў Кубку Расіі па футболе — выхад у 1/4 фіналу ў розыгрышы 1992/93 (пройгрыш маскоўскаму ЦСКА 0:3) і ў розыгрышы 2009/10. У розыгрышы Кубка Расіі 2009/10 каманда, абыграўшы ў 1/16 фіналу грозненскі «Церак» (2:1) і ў 1/8 фіналу «Чалябінск» (2:0), выйшла ў 1/4 фіналу, дзе прайграла ўладзікаўказскай «Аланіі» з лікам 0:3.

Па выніках чэмпіянату Расіі 2011/12 ўпершыню ў гісторыі выйшла ў Прэм’ер-лігу, адолеўшы ў перадапошнім туры Першынства ФНЛ яраслаўскі «Шыннік» з лікам 2:0. Дэбютны сезон у Прэм’ер-лізе скончыўся для каманды няўдачай — яна вылецела з дывізіёна, аднак усяго за адзін сезон у дывізіён «Мардовія» змагла вярнуцца ў Прэм’ер-лігу.

27 мая 2014 года каманду ўзначаліў Юрый Сёмін, для якога «Мардовія» стала трэцім у трэнерскай кар’еры расійскім клубам пасля маскоўскіх «Лакаматыва» і «Дынама». Сёмін працаваў у «Мардовіі» год, пасля чаго ўзначаліў «Анжы». З сезона 2015/16 галоўным трэнерам стаў Андрэй Гардзееў.

Па выніках сезона 2019/20 клуб выбыў з ФНЛ, не заявіўся ў ПФЛ і страціў прафесійны статус.

Дасягненні

Нацыянальныя чэмпіянаты

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Расіі
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1961 годзе
Катэгорыя·ФК Мардовія Саранск
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя клубы СССР