wd wp Пошук:

ФК Майнц 05

«Майнц 05» (ням.: 1. FSV Mainz 05) — нямецкі футбольны клуб з горада Майнц, які размяшчаецца ў федэральнай зямлі Рэйнланд-Пфальц. Створаны 16 альбо 27 сакавіка 1905 года і, акрамя футбола, маецца гандбольны клуб, а таксама клуб настольнага тэнісу. Футбольная каманда гуляе з сезона 2009/10 у Бундэслізе.

Найбольш значнымі поспехамі клуба з’яўляюцца ўдзел у розыгрышу нямецкай Бундэслігі паміж 2004 і 2007 гадамі, удзел у турніры на Кубак УЕФА ў сезоне 2005/06 і ўдзел у паўфінале на Кубак Германіі ў сезоне 2008/09. Пасля паляпшэння фінансавага становішча клуб распачаў будаўніцтва новага стадыёну. 5 мая 2009 года ў наваколлях Майнца пачалося будаўніцтва новай футбольнай арэны «Кофейс-Арэны», будаўніцтва якой скончылася ў 2011 годзе. Разам новы стадыён умяшчае 33 500 гледачоў.

Гісторыя

Раннія гады

Ужо ў 1903 годзе ў горадзе прадпрымалася спроба стварыць футбольны клуб, якая зведала няўдачу, аднак праз два гады ў Майнцы ўсё ж такі быў створаны клуб «Mainzer Fussballclub Hassia 1905». Пасля некалькіх гадоў, гуляючы ў Паўднёвай Нямецкай лізе (ням.: Süddeutschen Fußballverband) клуб аб’яднаўся з іншым мясцовым футбольным таварыствам, і стаў называцца «Mainzer Fussballverein Hassia 05». У 1912 годзе слова «Hassia» было выключана з назвы клубу. Пасля Першай сусветнай вайны ў клубу зноў адбылося зліццё, на гэты раз, з клубам «Sportverein 1908 Mainz», што ў выніку ўтварыла каманда «Mainzer Fußball-und Sportverein 05», які стаў у далейшым самавітым клубам. «Майнцэр» перамог у рэгіянальным чэмпіянаце ў перыяд паміж Першай і Другой сусветнымі войнамі, і патрапіў у адборачны круг нацыянальнага чэмпіянату пасля перамогі ў рэгіянальнай Крайслізе.

Перыяд Трэцяга Рэйха

У 1920—1930-я гады клуб паказваў нядрэнныя вынікі ў дывізіёне Гесэна, уключаючы першае месца па заканчэнні сезонаў 1931/32 і 1932/33. Пасля рэарганізацыі футбольных структур, якая адбылася ў краіне пры ўладзе нацыянал-сацыялістаў, каманда прабілася ў Гаўлігу Паўднёвага Захаду (ням.: Gauliga Südwest), якая ў тыя часы з’яўлялася адной з шасці вядучых рэгіянальных лігаў Рэйха. Аднак, у дадзеным дывізіёне клуб правёў усяго адзін сезон. У 1938 годзе ўлады прымусова аб’ядналі клуб з іншым спартыўным таварыствам — «Reichsbahn SV Mainz», і да канца Другой сусветнай вайны клуб выступаў пад назвай «Reichsbahn SV Mainz 05».

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Брамнікі
1 Германія Бр Фін Дамен 1998
27 Германія Бр Робін Цэнтнер 1994
Абаронцы
3 Іспанія Аб Арон Марцін 1997
5 Германія Аб Максім Ляйч 1998
16 Германія Аб Штэфан Бель 1991
19 Францыя Аб Антані Касі 1997
21 Германія Аб Дані да Коста 1993
30 Швейцарыя Аб Сільван Відмер Капітан каманды 1993
42 Германія Аб Аляксандр Гак 1993
Паўабаронцы
4 Марока ПА Аймен Баркок 1998
6 Германія ПА Антон Штах 1998
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Паўабаронцы
7 Рэспубліка Карэя ПА Лі Джэ Сон 1992
8 Люксембург ПА Леандру Барэйру 2000
10 Францыя ПА Анжэло Фюльжэні 1996
17 Германія ПА Ніклас Таўэр 2001
20 Швейцарыя ПА Эдымілсан Фернандыш 1996
31 Германія ПА Дамінік Кор 1994
Нападнікі
9 Аўстрыя Нап Карым Анісіва 1992
11 Данія Нап Маркус Інгвартсен 1996
29 Германія Нап Джонатан Буркарт 2000
36 Аўстрыя Нап Марлон Мустафа 2001
37 Нідэрланды Нап Дэлана Бургцорг 1998

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·ФК Майнц 05
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1905 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы Германіі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта