wd wp Пошук:

ФК Карынтыянс

«Карынтыянс» (парт.: Corinthians) — бразільскі футбольны клуб з горада Сан-Паўлу, Бразілія, заснаваны ў 1910 годзе. Сяміразовы чэмпіён Бразіліі, 3-разовы ўладальнік Кубка Бразіліі, пераможца клубнага чэмпіянату свету (2000, 2012), уладальнік Кубка Лібертадорэс (2012). Клуб быў заснаваны ў 1910 годзе групай працаўнікоў прамысловых прадпрыемстваў, пераважна партугальскага, італьянскага і іспанскага паходжання, у надзеі стварыць народны клуб у горадзе Сан-Паўлу, які зможа канкураваць з элітнымі клубамі.

«Карынтыянс» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне «Арэна Карынтыянс», дзе праводзіліся матчы чэмпіянату свету па футболе 2014 года, у тым ліку матч адкрыцця. Асноўнымі колерамі клуба з’яўляецца чорны і белы, гэтая камбінацыя выкарыстоўваецца ў форме каманды з 1920 года. Сярод вядомых ігракоў клуба ўсіх часоў вярта вылучыць Жылмара, Рывеліну, Сакратэса, Віёлу і Рыкардынью.

Дасягненні

1990, 1998, 1999, 2005, 2011, 2015, 2017

1995, 2002, 2009

1991

1914, 1916, 1922, 1923, 1924, 1928, 1929, 1930, 1937, 1938 1939, 1941, 1951, 1952, 1954, 1977, 1979, 1982, 1983, 1988 1995, 1997, 1999, 2001, 2003, 2009, 2013, 2017, 2018, 2019

2012

2013

2000, 2012 Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1910 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы Бразіліі
Катэгорыя·ФК Карынтыянс
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта