wd wp Пошук:

ФК Газавік Віцебск

«Газавік»беларускі аматарскі футбольны клуб з Віцебска. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Гісторыя

Клуб быў заснаваны ў 2002 годзе, выступаў у чэмпіянаце Віцебскай вобласці. У 2020 годзе стаў чэмпіёнам вобласці, а ў 2009, 2011, 2014 і 2020 гадах — уладальнікам Кубка Віцебскай вобласці.

У 2021 годзе ў выніку аб’яднання Другой лігі з чэмпіянатамі абласцей «Газавік» далучыўся да Другой лігі, дзе атрымаў упэўненую перамогу ў Віцебскім дывізіёне і другі раз запар стаў чэмпіёнам вобласці. У плэй-оф жа віцебская каманда па выніку дзвюх сустрэч саступіла «Асіповічам» (1:1, 1:2) і выбыла з далейшай барацьбы.

Статыстыка выступленняў

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2021Другая — Віцебскі дывізіён — Усход (Д3)110100053–4301/32 фіналу
Другая — Віцебскі дывізіён — Этап за 1—6 месцы (Д3)11072137–923
Другая — плэй-оф (Д3)9-1620112–3
2022Другая — Віцебскі дывізіён (Д3)218152153–12471/16 фіналу
Другая — плэй-оф (Д3)9-1621014–5

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Футбольныя клубы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 2002 годзе
Катэгорыя·Спорт у Віцебску
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта