wd wp Пошук:

ФК Вольфсбург

«Вольфсбург» (ням.: VfL Wolfsburg) — нямецкі футбольны клуб з горада Вольфсбург. Заснаваны ў 1945 годзе. Чэмпіён Германіі 2009 года, уладальнік Кубка Германіі 2015 года. Клуб вырас з мультыспартыўнага клуба для супрацоўнікаў завода па вытворчасці аўтамабіляў «Фольксваген» у горадзе Вольфсбург, і з’яўляецца даччынай кампаніяй Volkswagen Group[2][3].

Гісторыя

1938—1946

Горад Вольфсбург быў заснаваны ў 1938 годзе як горад для рабочых завода Фольксваген. Першым футбольным клубам, які асацыюецца з аўтазаводам, быў «BSG Volkswagenwerk Stadt des KdF-Wagen». Гэтая каманда гуляла ў Гаўлізе Ост-Гановер у сезонах 1943/44 і 1944/45.

12 верасня 1945 года быў заснаваны новы клуб — «VSK Вольфсбург». яго форма была бела-зялёнай і цяпер яна таксама выкарыстоўваецца. 15 снежня 1945 года ў клубе адбыўся крызіс, які амаль спыніў яго існаванне, бо ўсе ігракі за выключэннем аднаго пакінулі клуб. Ёзэф Маер, адзіны пакінуты ігрок, працаваў разам з Вілі Гілбертам па адраджэнні каманды і набору новых ігракоў. За год была створана новая каманда вядомая цяпер як «VfL Вольфсбург». У канцы лістапада 1946 года клуб згуляў таварыскую гульню з «Шальке 04» на стадыёне, які належыць «Фольксвагену», стаўшы такім чынам пераемнікам «BSG Volkswagenwerk Stadt des KdF-Wagen» і атрымаўшы спонсарскую падтрымку кампаніі.

1946—1963

«Вольфсбург» павольна, але ўстойліва прагрэсаваў у наступныя сезоны. Яны перамаглі ў некалькіх аматарскіх першынствах, але былі няздольныя прасунуцца наперад у плэй-оф на павышэнне, пакуль нарэшце, у 1954 годзе, не перамаглі футбольны клуб «Гайдэр» з лікам 2:1, што дазволіла клуба прабіцца ў Оберлігу Поўнач. Тым не менш Вольфсбург змагаўся за выжыванне ва ўсіх наступных сезонах, пакуль нарэшце не вылецеў у 1959 годзе. У 1963 годзе, на момант стварэння першай прафесійнай нямецкай футбольнай лігі — Бундэслігі, Вольфсбург зноў гуляў у Оберлізе Поўнач, якая ў той час была другой па значнасці лігай.

1963—1997

«Вольфсбург» знаходзіўся ў другім дывізіёне наступны тузін гадоў, на той момант іх найлепшым дасягненнем было другое месца ў 1970 годзе. Гэтае другое месца дазволіла ім змагацца ў плэй-оф за выхад у Бундэслігу, але там яны выглядалі слаба і прабіцца ў галоўную лігу Германіі не здолелі.

З сярэдзіны 1970-х і да пачатку 1990-х гадоў «Вольфсбург» гуляў у аматарскай Оберлізе Поўнач. Паслядоўныя фінішы на першым месцы ў 1991 і 1992 гадах, а затым і поспех у плэй-оф дазволіў ім выступаць у сезоне 1992/93 у Другой Бундэслізе. «Вольфсбург» бесперапынна дамагаўся пэўнага поспеху на працягу ўсіх 1990-х. Каманда выйшла ў фінал Кубка Германіі ў 1995 годзе, дзе прайграла мёнхенгладбахскай «Барусіі» з лікам 0:3. Фінішаваўшы другім у сезоне 1996/97, «Вольфсбург» усё ж такі здолеў прабіцца ў Бундэслігу.

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Брамнікі
1 Бельгія Бр Кун Кастэлс 1992
12 Аўстрыя Бр Паваа Перван 1987
Абаронцы
2 Германія Аб Кіліян Фішэр 2000
3 Бельгія Аб Себасцьян Борнау 1999
4 Францыя Аб Максенс Лакруа 2000
5 Нідэрланды Аб Мікі ван дэ Вен 2001
6 Бразілія Аб Паўлу Атавіу 1994
15 Францыя Аб Жэром Русіён 1993
Паўабаронцы
14 Харватыя ПА Ёсіп Брэкала 1998
16 Польшча ПА Якуб Камінскі 2002
20 Германія ПА Рыдле Баку 1998
22 Германія ПА Фелікс Нмеча 2000
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Паўабаронцы
27 Германія ПА Максіміліян Арнальд Капітан каманды 1994
29 Францыя ПА Жазуа Гілавагі 1990
31 Германія ПА Янік Герхард 1994
32 Швецыя ПА Маціяс Сванберг 1999
38 Харватыя ПА Бартал Франіч 2000
40 Злучаныя Штаты Амерыкі ПА Кевін Парэдэс 2003
Нападнікі
7 Германія Нап Лука Вальдшміт 1996
9 Германія Нап Макс Крузэ 1988
10 Германія Нап Лукас Нмеча 1998
17 Германія Нап Максіміліян Філіп 1994
23 Данія Нап Ёнас Вінд 1999
33 Егіпет Нап Амар Мармуш 1999
39 Аўстрыя Нап Патрык Вімер 2001

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 29 сакавіка 2021.
  2. «Wolkswagen Group Annual Report 2009». volkswagenag.com
  3. «VfL Wolfsburg Club History» Архівавана 27 верасня 2011.. vfl-wolfsburg.de

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Германіі
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·ФК Вольфсбург
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1945 годзе