«У вайны́ не жано́чы твар» (руск.: У войны не женское лицо) — дакументальна-нарысавая кніга беларускай пісьменніцы, лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2015) Святланы Алексіевіч. У гэтай кнізе сабраны аповяды жанчын, якія бралі ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне. Назва кнігі — першыя радкі з раману беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча «Вайна пад дахамі» (1960)[1]. З’яўляецца першай часткай мастацка-дакументальнага цыклу «Галасы ўтопіі».