wd wp Пошук:

Уільям Такаку

Уільям Такаку — акцёр тэатра, кіно і тэлебачання, сцэнарыст, рэжысёр, музыкант і эколаг Папуа — Новай Гвінеі. Бакалаўр права.

Біяграфія

Скончыў спецыяльны курс у Нацыянальным інстытуце драматычнага мастацтва ў Сіднэі. Працаваў дырэктарам Нацыянальнай тэатральнай кампаніі Папуа — Новая Гвінея.

У суаўтарстве з Альбертам Тора быў сааўтарам і дырэктарам тэлевізійнага міні-серыяла «Warriors in Transit» (1992). Кіраваў правінцыйнай тэатральнай групай Мілн-Бэй (Milne Bay Provincial Theatre Group). Аўтар лібрэта да оперы «Erberia».

У 1997 годзе зняўся разам з Пірсам Броснанам у фільме «Рабінзон Круза», у 1998 годзе з’явіўся ў ролі Магнуса ў тэлевізійным міні-серыяле «he Violent Earth».

Як эколаг выступаў супраць разбурэння міжнароднымі лесанарыхтоўчымі кампаніямі некранутых лясоў астраваў Папуа — Новай Гвінеі.

Памёр ад сардэчнага прыступу.

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20120405200452/http://www.postcourier.com.pg/20110207/ispost01.htm

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі 3 студзеня
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Папуа — Новай Гвінеі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лібрэтысты
Катэгорыя·Рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XX стагоддзі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Папуа — Новай Гвінеі
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе