Уільям Сараян (англ.: William Saroyan, арм.: Վիլյամ Սարոյան; 31 жніўня 1908, Фрэсна, Каліфорнія, ЗША — 18 мая 1981, там жа) — амерыканскі пісьменнік і драматург армянскага паходжання. Прадуктыўны празаік, ён звяртаўся да самых розных жанраў і тэм: ад сваёй гістарычнай радзімы («Армянін і армянін») да пацыфізму («Прыгоды Веслі Джэксана»). Быў удастоены Пулітцэраўскай прэміі (1940) за найлепшую драму («Найлепшыя гады вашага жыцця»), ад якой адмовіўся, а таксама «Оскара» (1944) за найлепшую літаратурную першакрыніцу («Чалавечая камедыя»).