wd wp Пошук:

Уільям Пентан Сірс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сірс. Уільям Пентан Сірс (англ.: William Penton Sears, нар. 9 снежня 1939) — амерыканскі педыятр, аўтар і сааўтар больш чым 30 кніг для бацькоў, прысвечаных цяжарнасці, нараджэнню і развіццю дзяцей, часты госць тэлевізійных шоу, у якіх удзельнічае як «Доктар Біл». Са сваёй жонкай Мартай Сірс, дзіцячай медсястрой, з’яўляецца адным з вядучых прапагандыстаў філасофіі натуральнага бацькоўства.

Біяграфія

Уільям Сірс нарадзіўся ў Алтане (штат Ілінойс) у сям’і інжынера Уіларда Сірса і яго жонкі Люсіль[2]. Бацька пакінуў сям’ю і дзед стаў мужчынам, якія аказваў найбольшы ўплыў на Уільяма.

Сірс праходзіў рэзідэнтуру ў дзіцячых бальніцах Бостана і Таронта. Ён з’яўляецца ад’юнкт-прафесарам педыятрыі Медыцынскай школы Каліфарнійскага універсітэта ў Ірвайн[3].

Уільям Сірс — кансультант часопісаў BabyTalk і Parenting, педыятр на сайце Parenting.com. Акрамя таго, ён прыняў удзел больш чым у 100 тэлевізійных шоу, у тым ліку 20/20, Шоў Філа Донах’ю, Добрай раніцы, Амерыка, Шоу Опры Уінфры і інш.

Уільям і Марта Сірсы выхавалі восем дзяцей, адзін з якіх, Стэфан, з сіндромам Дауна. Трое дзяцей, Джым, Боб (старэйшыя) і Піцер таксама сталі ўрачамі. Чацвёрты сын, Мэцью, вывучае медыцыну ў Каліфарнійскім універсітэце ў Ірвайн.

Па стане на 2009 год Сірс жыве са сваёй сям’ёй у Сан-Клементэ, Каліфорнія, і займаецца прыватнай медыцынскай практыкай (англ.: Sears Family Pediatrics) у Капістрана-Біч (англ.: Capistrano Beach), Каліфорнія, з яго сынамі.

Некаторыя працы

Зноскі

  1. William Sears // Babelio — 2007.
  2. Contemporary Authors: A Bio-Bibliographical Guide to Current Writers in … — Terrie M Rooney — Google Books
  3. FOXNews.com — Asthma Out of Control in America’s Kids — Health News | Current Health News | Medical News

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ілінойсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Асобы