Уільям Колгейт (англ.: William Colgate; 25 студзеня 1783, Халінгборн, Кент, Вялікабрытанія — 25 сакавіка 1857, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі бізнесмен, заснавальнік кампаніі Colgate.
Нарадзіўся ў Халінгборне, графства Кент, Вялікабрытанія. Другі сын у сям’і. Бацька — Роберт Колгейт (1758—1826), фермер і палітык; маці — Сара Боўлз (пам. 1840). З-за палітычных поглядаў бацькі Уільяма сям’я пераехала ў Злучаныя Штаты Амерыкі (горад Балтымор).
У 1806 Уільям Колгейт заснаваў кампанію William Colgate & Company (цяпер — Colgate-Palmolive Company).
Памёр у 1857 годзе ў Нью-Ёрку.