wd wp Пошук:

Уільям Гоўт

Уільям Гоўт (англ.: William Goate, 12 студзеня 1836-24 кастрычніка 1901) — англіскі ваенны, уладальнік крыжа Вікторыі, найбольш ганаровай ваеннай узнагароды Вялікабрытаніі і Садружнасці нацый.

Падчас Індыйскага народнага паўстання 1857—1859 гадоў Гоўт ва ўзросце 22 гадоў быў у чыне малодшага капрала 9-га Каралеўскага ўланскага палка 6 сакавіка 1858 каля горада Лакхнаў (цяпер — сталіца індыйскага штата Утар-Прадэш) праявіў надзвычайную мужнасць, за якую быў узнагароджаны крыжам Вікторыі:

За надзвычайную мужнасць каля Лакхнаў, 6 сакавіка 1858 года, спешыўся ў прысутнасці некалькіх прадстаўнікоў варожага боку і, падняўшы цела маёра Сміта, 2-га гвардзейскага драгунскага палка, паспрабаваў вынесці яго з поля бою, і паколькі вымушаны быў пакінуць яго ў асяроддзі кавалерыі праціўніка, адправіўся ў другі раз пад шчыльным агнём ворага, каб вярнуць цела. Данясенне генерал-маёра сэра Джэймса Хоўпа Гранта, 8 красавіка 1858

Арыгінальны тэкст:

For conspicuous gallantry at Lucknow, on the 6th of March, 1858, in having dismounted, in the presence of a number of the enemy, and taken up the body of Major Smyth, 2nd Dragoon Guards, which he attempted to bring off the field, and after being obliged to relinquish it, being surrounded by the enemy's cavalry, he went a second time under a heavy fire to recover the body. Despatch from Major-General Sir James Hope Grant, K.C.B., dated 8th April, 1858.[1]

Пазней атрымаў званне капрала.

Гоўт пераехаў у Саўтсі ў маі 1900. Памёр ва ўзросце 64 гадоў ад рака на Леапольд-Стрыт, Саўтсі[2].

Гоўт быў пахаваны на могілках Гайланд Роўд. Мемарыяльны камень быў узведзены ў кастрычніку 2003 года[3].

Яго крыж Вікторыі дэманструецца ў палкавым музеі 9/12 палкоў каралеўскіх уланаў у Музеі і мастацкай галерэі Дэрбі.

Зноскі

  1. London Gazette: no. 22212, p. 5512, 24 December 1858
  2. ‘VC Man died at Southsea’, The Evening News (Portsmouth), 25 October 1901, Page 6, Column 3.
  3. Find-A-Grave website

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1836 годзе
Катэгорыя·Памерлі 24 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1901 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музей і мастацкая галерэя Дэрбі