wd wp Пошук:

Уіландра

Азёрны раён Уіландра — аб’ект Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА № 167. Раён займае плошчу 2400 квадратных кіламетраў, у паўднёва-заходняй частцы Новага Паўднёвага Уэльса ў Аўстраліі. Частка вобласці (каля 10%) займае Нацыянальны парк Мунга.

Геаграфія

Усе азёры (5 вялікіх і 14 малых) перасохлыя, якія сфармаваліся больш за 2 млн. гадоў таму, пакрытыя саланчаковай расліннасцю. Таксама ў вобласці прадстаўлены ўнікальныя месяцавыя паўпустынныя ландшафты. Сустракаюцца эўкаліптавыя рэдкалессі.

Археалогія і палеанталогія

Вобласць унікальная палеанталагічнымі знаходкамі часу плейстацэну, а таксама знаходкамі сведчанняў чалавечай цывілізацыі ўзростам 45000-60000 да н. э. У 1968 годзе ў выдмах возера Мунга былі знойдзеныя парэшткі крэміраванай жанчыны. У 1974 годзе недалёка ад знаходкі было знойдзена мужчынскае пахаванне. Лічацца найстаражытнымі рэшткамі чалавечай дзейнасці на планеце.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Геаграфія Новага Паўднёвага Уэльса
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Аўстраліі