У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стэнлі.
Уэндэл Мерэдыт Стэнлі (англ.: Wendell Meredith Stanley; (16 жніўня 1904, Рыджвіл, штат Індыяна — 15 чэрвеня 1971, Саламанка) — амерыканскі вірусолаг і біяхімік. Член Нацыянальнай АН ЗША (1941) і Нью-Ёркскай АН (1963).
У 1926 годзе скончыў Эрлемскі каледж у Рычмандзе (штат Індыяна). З 1929 года працаваў у Ілінойскім універсітэце, з 1930 года ў Мюнхенскім універсітэце. У 1931 годзе вярнуўся ў ЗША, у Ракфелераўскі інстытут медыцынскіх даследаванняў (Нью-Ёрк), з 1932 года ў Ракфелераўскім інстытуце ў Прынстане. З 1948 года прафесар Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі.
Нобелеўская прэмія па хіміі (1946, сумесна з Дж. Самнерам і Дж. Нортрапам).