wd wp Пошук:

Усць-Карск

Усць-Карск (руск.: Усть-Карск) — пасёлак гарадскога тыпу ў Срэценскім раёне Забайкальскага края Расіі. Адміністрацыйны цэнтр і адзіны населены пункт гарадскога паселішча «Усць-Карскае».

Насельніцтва — 1591 чал. (2021).

Геаграфія

Размешчаны на левым беразе Шылкі, паблізу вусця ракі Кара, за 90 км на паўночны ўсход ад Срэценска (123 км па аўтадарогах), за 370 км на ўсход ад Чыты і за 70 км на паўднёвы ўсход ад Урума (чыгуначная станцыя на лініі Чыта — Скавародзіна).

Ад пасёлка ўверх па Кары адыходзіць аўтадарога да Урума (выходзіць да аўтатрасы «Амур» паблізу Урума), паблізу Усць-Карска ад яе адыходзіць дарога, якая праходзіць па Шылкінскім хрыбце да Срэценска.

Зноскі

  1. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
  2. 1 2 Russian Federal Law of 30.12.2015, No. 453 — 2015.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Забайкальскага края
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных