Усходні Берлін — частка горада Берліна, якая пасля Другой сусветнай вайны патрапіла ў савецкі сектар акупацыі. У 1949 Усходні Берлін стаў сталіцай ГДР і афіцыйна зваўся Берлін, сталіца ГДР. На савецкіх картах усходняя частка горада называлася як Дэмакратычны Берлін у процівагу Заходняму Берліну. Заходнія Саюзнікі ніколі не прызналі суверэнітэт Усходняй Германіі ў горадзе і рэгулярна пратэставалі супраць знаходжання ў Берліне Нацыянальнай народнай арміі ГДР.
У склад Усходняга Берліна ўваходзіла 11 акруг:
Цэнтрам сталіцы ГДР была плошча Александэрплац (Alexanderplatz, «Alex»), галоўнай вуліцай — Унтэр-дэн-Ліндэн (ням.: Unter den Linden). На захадзе гэта вуліца ўпіралася ў Брандэнбургскія вароты, за якімі пачынаўся Заходні Берлін, які аб’ядноўваў тры пакінутыя паваенныя зоны акупацыі — амерыканскую, брытанскую і французскую.