wd wp Пошук:

Усходне-Сахалінскія горы

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Усходне-Сахалінскія горы, Усходні хрыбет — горы ва ўсходняй частцы вострава Сахалін. Даўжыня 280 км, шырыня да 85 км.

Горы моцна падзеленыя падоўжанымі і папярочнымі далінамі; на вышыні 400, 800 і 1100—1250 м захаваліся старажытныя выраўнаваныя паверхні, ва ўсходніх перадгор’ях — марскія тэрасы. Усходне-Сахалінскія горы — антыклінорый, складзены метамарфічнымі пародамі, інтрузіямі і эфузівамі палеазоя і мезазоя. На ўсходзе і поўдні развіты марскія адклады (алеўраліты і інш.) верхнямелавога і неагенавага ўзросту. Сейсмічнасць 6, на ўсходзе да 7 балаў. Клімат марскі мусонны. Зіма суровая. Па прычыне астуджальнага ўплыву Ахоцкага мора лета прахалоднае. Сярэдняя тэмпература студзеня −14 ° С, жніўня 14-16 ° С. Ападкаў выпадае ад 600 да 1000 мм, найбольшая колькасць — летам і ў верасні.

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Горныя сістэмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Горныя сістэмы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Горныя хрыбты Сахалінскай вобласці