wd wp Пошук:

Усходне-Конкавіцкае падняцце

Усходне-Конкавіцкае падняцце (ад назвы вёскі Конкавічы ў Петрыкаўскім раёне) — тэктанічная структура ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, ва ўсходняй частцы паўднёвага схілу Петрыкаўскага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну. Выяўлена сейсмаразведкай у падсалявых дэвонскіх адкладах.

Падняцце — найбольш высокая заходняя частка блока, абмежаванага разломамі на поўначы і захадзе, з паднёвага ўсходу паніжэннем слаёў. Сфарміравалася ў познефранскі і фаменскі час позняга дэвону ў працэсе блокавых зрушэнняў па разломах.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Геалогія Петрыкаўскага раёна
Катэгорыя·Прыпяцкі прагін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак