wd wp Пошук:

Уснея квітучая

Уснея квітучая (Usnea florida) — від лішайнікаў[1] рода Уснея сямейства Пармеліевыя.

Арэал і месцы рассялення

Заходняя і Цэнтральная Еўропа, Азія, Паўночная і Цэнтральная Амерыка. У Беларусі адзначаны ў Брэсцкай (Камянецкі і Пружанскі раёны), Віцебскай (Лепельскі, Аршанскі, Расонскі і Сенненскі раёны), Гомельскай (Добрушскі раён) і Магілёўскай (Асіповіцкі раён) абласцях[1].

Расце на ствалах і галінах лісцевых дрэў, галінах елкі ў старых шыракалістых і іглічных лясах з павышанай вільготнасцю паветра.

Апісанне

Слаявішча ніцяна-кусцістае, адсталае ад аснавання, амаль аднолькавай даўжыні і шырыні (5-10 см), шэра- або попельна-зялёнае, з разбежнымі ва ўсе бакі пад шырокім вуглом грубаватымі галінкамі, амаль заўсёды заканчваецца апатэцыямі[1]. Галінкі аднолькавай таўшчыні па ўсёй даўжыні і толькі да вяршыні становяцца больш тонкімі[2]. Апатэцыі шматлікія, круглявыя, дыяметрам 3-8 мм[1]. Споры акруглыя ці ледзь падоўжаныя, 7-8×9 мкм[2].

Змяшчае спецыфічную для лішайнікаў уснінавую кіслату, якая валодае моцнымі антыбіятычныя ўласцівасцямі[2].

Сінонімы

Ахова

Від уключаны ў Чырвоную кнігу Беларусі 2-га выдання (1993). Ахоўваецца ў Польшчы і Латвіі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Уснея квітучая ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)
  2. 1 2 3 Уснея цветистая // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 56-57. — 592 с. — 120 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Грыбы паводле алфавіта
Катэгорыя·Уснея
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі