wd wp Пошук:

Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя С. А. Герасімава

Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі імя С. А. Герасімава (УДIК) — федэральная дзяржаўная адукацыйная бюджэтная ўстанова вышэйшай і паслявузаўскай прафесійнай адукацыі Расійскай Федэрацыі, заснаваная 1 верасня 1919 г. у Маскве. Знаходзіцца ў падпарадкаванні Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі.

З мая 2004 года УДІК рэалізуе таксама праграмы сярэдняй прафесійнай адукацыі.

Інстытут рыхтуе творчых спецыялістаў у галіне кінематаграфіі, тэлебачання, відэа і іншых экранных мастацтваў. У аспірантуры УДІК рыхтуюцца спецыялісты для навуковай і педагагічнай дзейнасці.

15 красавіка 2013 года інстытут аднесены да асабліва каштоўных аб’ектаў культурнай спадчыны народаў Расійскай Федэрацыі і ўключаны ў Дзяржаўны спіс асабліва каштоўных аб’ектаў культурнай спадчыны народаў Расійскай Федэрацыі.

Вядомыя выпускнікі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Масквы
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Усерасійскі дзяржаўны інстытут кінематаграфіі
Катэгорыя·Кінематограф Расіі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1919 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Ніка»
Катэгорыя·1919 год у Маскве
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта