wd wp Пошук:

Усепалесцінскі ўрад

Усепалесцінскі ўрад (араб. حكومة عموم فلسطين‎‎) быў абвешчаны ў Газе 22 верасня 1948 года Вышэйшым арабскім камітэтам[1] у час Араба-ізраільскай вайны 1947—1949 гадоў.

Паралельна 75[2][3] прадстаўнікоў арабскіх населеных пунктаў, якія сабраліся ў Газе, таксама ўтварылі Палесцінскі нацыянальны савет, які ў адной з першых сваіх рэзалюцый абвясціў свае паўнамоцтвы над усёй Палесцінай са сталіцай у Іерусаліме[4][5]. 30 верасня Савет быў ператвораны ва Урад на чале з «прэзідэнтам» муфтыем Амінам аль-Хусейні. У сярэдзіне кастрычніка ён быў прызнаны Лігай арабскіх дзяржаў.[1]

Неўзабаве пасля яго стварэння, у снежні таго ж года, на Іерыхонскай канферэнцыі(англ.) бел., Абдала ібн Хусейн быў абвешчаны «каралём арабскай Палесціны»[6]. Канферэнцыя заклікала да аб’яднання арабскай Палесціны і Трансіарданіі, і Абдала абвясціў пра свой намер анексаваць Заходні бераг ракі Іардан. Іншыя члены Арабскай лігі выступілі супраць гэтага плана.

Рэальнай улады ў акупаванай Егіптам Газе не меў.

Пасля Ліпеньскай рэвалюцыі 1952 год у Егіпце Гамаль Абдэль Насер павялічыў егіпецкую падтрымку «палесцінскай справы».[удакладніць]

Аб’яднанне Егіпта і Сірыі ў 1958 годзе стала пераломным момантам у гісторыі Усепалесцінскага ўрада. Егіпет перастаў яго падтрымліваць, і ў 1959 годзе Насер дэкрэтам афіцыйна анулёўваў урад. Сектар Газа знаходзіўся пад кіраваннем Егіпта да яго заваявання Ізраілем у Шасцідзённай вайне 1967 года.

Усепалесцінскі ўрад лічыцца першай спробай стварэння незалежнай арабскай Палесціны.

Зноскі

  1. 1 2 ALL-PALESTINE GOVERNMENT // Dictionary of Palestinian Political Terms(англ.)  (недаступная спасылка). passia.org. Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2013. Праверана 16 лютага 2013.
  2. палова з 150 запрошаных не змагла прыняць удзел у гэтым мерапрыемстве, таму што іарданскія ўлады, якія кантралявалі на той момант Заходні бераг ракі Іардан, не далі ім дазволу на выезд
  3. Жили-были на Ближнем Востоке - 1 октября
  4. Palestine Yearbook of International Law 1987-1988, Vol 4, by Anis F. Kassim, Kluwer Law International (June 1, 1988), ISBN 90-411-0341-4, p 294
  5. Backgrounder: A Palestinian Unilateral Declaration of Independence (UDI), by Alex Safian, PhD, May 5, 2011
  6. См. Jericho Declaration Palestine Post, 14 снежня 1948 г.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·З’явіліся ў 1948 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з англійскай
Катэгорыя·Артыкулы, у якіх трэба ўдакладніць крыніцы
Катэгорыя·Палесціна
Катэгорыя·Зніклі ў 1959 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Палесціны
Катэгорыя·Ізраільска-палесцінскі канфлікт