Уселюбскі парк размяшчаецца ў в. Уселюб Навагрудскага раёна Гродзенскай вобл. Закладзены ў XIX ст. Узор паркавага мастацтва пейзажнага стылю. Помнік прыроды рэспубліканскага значэння.
Плошча 11 га. На паўночным усходзе на ўзвышшы стаяў сядзібны дом (не збярогся), на ўсход ад яго была рэгулярная частка парку, на захад — пейзажная з вялікім лугам, вадаёмамі, дэкаратыўнымі групамі і асобнымі дрэвамі. На беразе вялікага штучнага вадаёма пастаўлены новы сядзібны дом, разбіты пладовы сад.
Парк добра збярогся. Кампазіцыя парку заснавана на кальцавых дарожках-маршрутах. У дрэвастоі больш за 30 відаў дрэў і кустоў, з экзотаў растуць піхта сібірская, лістоўніца еўрапейская, арэх шэры і інш.
Уселюбскі парк на Вікісховішчы |