wd wp Пошук:

Усеагульны нацыянальны кангрэс Лівіі

Усеагульны нацыянальны кангрэс (араб. المؤتمر الوطني العام‎‎) — былы заканадаўчы орган Лівіі, аднапалатны парламент з 2012 па 2014 гады. Першыя ўсенародныя выбары прайшлі 7 ліпеня 2012 года. 4 жніўня 2014 года новым заканадаўчым органам становіцца Палата прадстаўнікоў Лівіі.

8 жніўня 2012 г. Нацыянальны пераходны савет, які кіраваў краінай з канца грамадзянскай вайны ў Лівіі, афіцыйна перадаў уладу Усеагульнаму нацыянальнаму кангрэсу[1][2][3]. УНК павінен быў сфармаваць кабінет міністраў і падрыхтаваць праект Канстытуцыі.

Склад

Усеагульны нацыянальны кангрэс меў 200 месцаў. Большасць месцаў (39) на выбарах атрымаў ліберальны «Альянс нацыянальных сіл», які ўзначальвае былы прэм’ер-міністр Пераходнага нацыянальнага савета Махмуд Джыбрыль, на другім месцы (17) ісламісцкая Партыя справядлівасці і развіцця[4][5][6][7].

10 жніўня 2012 года УНК выбраў сваім спікерам лідара «Нацыянальнага фронту» Мухамеда аль-Макрыфа[8], а 31 кастрычніка 2012 года зацвердзіў новы кабінет урада на чале з Алі Зейданам[9].

Лiквiдацыя

4 жніўня 2014 года новым заканадаўчым органам краiны афіцыйна становіцца Палата прадстаўнікоў Лівіі. Аднак, паралельна пачынае дзейнічаць непрызнаны парламент — Новы Усеагульны нацыянальны кангрэс, ваенныя фарміравання якога захопліваюць сталіцу Лівіі горад Трыпалі.

Зноскі

  1. Cousins, Michel. National Congress to meet on 8 August: NTC (нявызн.) (24 июля 2012). Праверана 26 July 2012.
  2. NTC to Transfer Power to Newly-Elected Libyan Assembly August 8 (нявызн.) (2 августа 2012). Праверана 4 August 2012. Архівавана 7 жніўня 2012.
  3. Esam Mohamed. Libya’s transitional rulers hand over power (нявызн.), Boston.com (8 августа 2012).
  4. ЦИК: В Ливии выборы во Всеобщий национальный конгресс выиграли либералы (нявызн.), NEWSRu (18 июля 2012 года).
  5. Libya elections: Do any of the parties have a plan? BBC News, 6 июля 2012
  6. Q&A: Libya’s General National Congress election (нявызн.). BBC News (7 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2012. Праверана 8 August 2012.
  7. Margaret Coker. Libya Election Panel Battles Ghosts (нявызн.) (22 июня 2012).
  8. Всеобщий национальный конгресс Ливии возглавил Мухаммед аль-Макриф
  9. Congress votes to approve Zeidan Government; six members referred to Integrity Commission, Lybia Herald (31.10.12). (англ.)

Спасылкi

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Колішнія заканадаўчыя органы
Катэгорыя·Парламенты паводле краін
Катэгорыя·Палітыка Лівіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы