wd wp Пошук:

Усеагульная італьянская канфедэрацыя працы

Усеагульная італьянская канфедэрацыя працы (УІКП) (італ.: Confederazione Generale Italiana del Lavoro) — прафсаюз у Італіі, створаны ў 1944 годзе як замена Усеагульнай канфедэрацыі працы. Гістарычна была звязана з Італьянскай камуністычнай партыяй, зараз - з Дэмакратычнай партыяй.

Пасля замаху на Пальміра Тальяці ў 1948 годзе і пачала ўсеагульнай забастоўкі ў Італіі, у 1949 годзе канфедэрацыя раскалолася. Прыхільнікі сацыял-дэмакратычных ідэй аддзяліліся ў Італьянскі саюз працы, хрысціянскія дэмакраты ў сваю чаргу заснавалі Італьянскую канфедэрацыю прафсаюзаў працоўных. Пасля, тры гэтыя прафсаюзныя цэнтры аб’ядноўваліся ў адзіны рух у 1972 годзе і падчас прэм’ерства Берлусконі[2].

Зноскі

  1. Anagrafe delle biblioteche italiane — 1990. Праверана 14 жніўня 2022.
  2. CGIL(італ.) . Enciclopedie on line. Treccani. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2014. Праверана 10 верасня 2022.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Прафсаюзы Італіі
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1944 годзе