wd wp Пошук:

Урэрэт

Асірыс у кароне ўрэрэт.

Урэрэт — старажытнаегіпецкая карона. Карона ўрэрэт складаецца з выпуклай кеглепадобнай часткі падобнай на карону Верхняга Егіпта хеджэт і двух сіметрычна размешчаных страусіных пёраў па баках кароны, якія зверху ўтвараюць невялікі завіток.

Карона ўрэрэт — традыцыйны атрыбут бога Асірыса.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Культура Старажытнага Егіпта
Катэгорыя·Кароны