Уральскі федэральны ўніверсітэт імя першага Прэзідэнта Расіі Б. М. Ельцына (руск.: Уральский федеральный университет имени первого Президента России Б. Н. Ельцина) - вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Екацярынбург.
Уральскі федэральны ўніверсітэт быў адкрыты ў 1920 годзе дэкрэтам Савета Народных Камісараў СССР як Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1925 годзе ўніверсітэт быў перайменаваны ў Уральскі політэхнічны інстытут.
Уральскі політэхнічны інстытут у сваю чаргу ў 1930 годзе быў падзелены на 10 галіновых інстытутаў, але ў 1934 Уральскі політэхнічны інстытут быў адноўлены, але як Уральскі індустрыяльны інстытут. У гэтым жа годзе інстытуту было прысвоена імя Сяргей Кірава.
У 1931 годзе ў Свярдлоўску таксама быў створаны Свярдлоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (якому ў 1936 годзе было прысвоена імя Максіма Горкага). Такім чынам у 1930-х гадах у Свярдлоўску размяшчалася дзве вышэйшых навучальных установы.
У 1945 годзе Свярдлоўскі дзяржаўны універсітэт ім. М. Горкага быў перайменаваны ў Уральскі дзяржаўны універсітэт ім. М. Горкага. У сваю чаргу, у 1948 годзе Уральскі індустрыяльны інстытут быў зноў перайменаваны ў Уральскі політэхнічны інстытут (УПІ).
24 снежня 1992 года УПІ быў ператвораны ў Уральскі дзяржаўны тэхнічны універсітэт (УДТУ), а ў 2000 годзе перайменаваны ў Уральскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт - УПІ. 23 красавіка 2008 года УДТУ-УПІ было прысвоена імя яго выпускніка Барыса Ельцына.[1]
Уральскі федэральны ўніверсітэт імя першага Прэзідэнта Расіі Б. М. Ельцына быў заснаваны па ўказе Прэзідэнта РФ Мядзведзева 21 кастрычніка 2009 года. У 2011 годзе УрФУ быў рэарганізаваны шляхам далучэння да яго Уральскага дзяржаўнага ўніверсітэта.[2]
У сваім складзе ўніверсітэт мае наступныя структурныя адзінкі:[3]