wd wp Пошук:

Уолтэр Цьюксберы

Джон Уолтэр Бердслі Цьюксберы (англ.: John Walter Beardsley Tewksbury; 21 сакавіка 1876, Эшлі, Пенсільванія — 24 красавіка 1968, Танкханак, Пенсільванія) — амерыканскі лёгкаатлет, двухразовы чэмпіён і трохразовы прызёр летніх Алімпійскіх гульняў 1900.

Біяграфія і дасягненні

Цьюксберы нарадзіўся ў Эшлі, Пенсільванія. Вучыўся ў Пенсільванскім універсітэце на стаматолага. Бегаючы за ўніверсітэцкую зборную, стаў пераможцам у чэмпіянатах Міжкаледжнай асацыяцыі амерыканскіх лёгкаатлетаў-аматараў у бегу на 100 і 200 метраў у 1898 і 1899 гадах.

Пасля заканчэння ўніверсітэта Цьюксберы прыняў удзел у летніх Алімпійскіх гульнях 1900 у Парыжы. Ён спаборнічаў у пяці відах спаборніцтваў і ў кожным з іх выйграў медаль.

Спачатку 14 ліпеня Цьюксберы спаборнічаў у бегу на 100 м. Ён выйграў першы раўнд і паўфінал, але ў фінале заняў другое месца, саступіўшы свайму суайчынніку Фрэнку Джарвісу і атрымаўшы сярэбраны медаль. У той жа дзень ён пачаў спаборніцтвы ў бегу на 400 м з бар’ерамі. Цьюксберы выйграў паўфінал, а на наступны дзень, 15 ліпеня, выйграў фінал, палепшыўшы пры гэтым алімпійскі рэкорд на 3,4 секунды.

Таксама 15 ліпеня ён змагаўся ў бегу на 60 м. Ён стаў найлепшым у паўфінале, але ў заключнай гонцы саступіў Элвіну Крэнцлайну.

16 ліпеня Цьюксберы пачаў ужо сваё чацвёртае спаборніцтва, на гэты раз у бегу на 200 м з бар’ерамі. Ён заняў другое месца ў паўфінале, саступіўшы індыйцу Норману Прычарду, але прайшоў у фінальны забег, у якім заняў трэцяе месца.

Яго апошняе змаганне — бег на 200 м — прайшло 22 ліпеня. У паўфінальнай гонцы ён стаў другім, саступіўшы аўстралійцу Стэнлі Роўлі, але ў фінале стаў чэмпіёнам з вынікам 22,2 с.

Пасля гэтых Гульняў Цьюксберы адышоў ад спорту і адкрыў прыватную стаматалагічную клініку ў Танкханаку, Пенсільванія. Памёр там жа ва ўзросце 92 гадоў.

У 1996 годзе ён быў уключаны ў Амерыканскую лёгкаатлетычную залу славы.

Зноскі

  1. https://www.sports-reference.com/olympics/athletes/te/walter-tewksbury-1.html
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Лёгкаатлеты на летніх Алімпійскіх гульнях 1900 года
Катэгорыя·Памерлі 24 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Пенсільваніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1900 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Бегуны на кароткія дыстанцыі ЗША
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1900 года
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1900 года
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1876 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пенсільваніі
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Бегуны з бар’ерамі ЗША