wd wp Пошук:

Універсітэт імя Густава Эйфеля

Універсітэт імя Густава Эйфеля (фр.: Université Gustave-Eiffel) — французская дзяржаўная эксперыментальная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў мястэчку Марн-ла-Вале на ўсход ад Парыжа. Утвораны 1 студзеня 2020 года. Названы ў гонар Густава Эйфеля.

Гэта ўніверсітэт пры Акадэміі Крэтэй, які спецыялізуецца на вывучэнні гарадоў і транспарту. Ён стаў вынікам зліцця Універсітэта Парыж-Усход - Марн-ла-Вале, Нацыянальнага даследчага інстытута IFSTTAR і цеснай асацыяцыі трох інжынерных школ і школы архітэктуры. Разам яны ўяўляюць чвэрць даследчай супольнасці Францыі ў гэтых абласцях. У ім навучаецца 17 000 студэнтаў, 500 дактарантаў, 1200 выкладчыкаў і 1300 супрацоўнікаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 2020 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Францыі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання