wd wp Пошук:

Універсітэт харчовых тэхналогій

Не блытаць з Беларускім дзяржаўным універсітэтам харчовых і хімічных тэхналогій.

Універсітэт харчовых тэхналогій (балг.: Университет по хранителни технологии) — балгарская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Плоўдзіў.

Заснаваны Указам Прэзідыума Нацыянальнага сходу Балгарыі 10 ліпеня 1953 года як Вышэйшы інстытут харчовай прамысловасці. Рашэннем Нацыянальнага сходу Балгарыі ад 23 студзеня 2003 года інстытут пераўтвораны ва Універсітэт харчовых тэхналогій. Універсітэт рыхтуе кадры для харчовай і біятэхналагічнай прамысловасці. Сёння ва ўніверсітэце 3 факультэта: тэхналагічны, інжынерны і эканамічны. ВНУ багатую тэхнічную бібліятэку, спартыўны комплекс і ўласныя інтэрнаты на 1 000 месцаў.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Універсітэты Балгарыі
Катэгорыя·Плоўдзіў
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1953 годзе