wd wp Пошук:

Універсітэт Тамперэ

Універсітэт Тамперэ (фінск.: Tampereen yliopisto) — універсітэт Фінляндыі, знаходзіццв на поўдні краіны, у горадзе Тамперэ. Заснаваны ў 1925 годзе. У 2013 годзе ў рэйтынгу аўтарытэтнай брытанскай кампаніі QS Quacquarelli Symonds універсітэт займаў 376 месца сярод лепшых універсітэтаў свету.

Гісторыя

Першапачаткова ўніверсітэт быў заснаваны ў горадзе Хельсінкі ў 1925 годзе і называўся тады Грамадзянскай Акадэміяй. У акадэміі вучыліся на той момант 27 студэнтаў. У 1930 годзе навучальная ўстанова перайменавана ў Інстытут Сацыяльных Навук. Да таго часу колькасць студэнтаў узрасла да 195. У 1960 навучальная ўстанова пераехала ў горад Тамперэ, і ў 1966 годзе атрымала назву: Універсітэт Тамперэ.

У 2011 годзе ва ўніверсітэце правялі рэструктуралізацыю факультэтаў, злучыўшы паміж сабой некаторыя факультэты і змяніўшы іх назвы.

Факультэты

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэт Тамперэ
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1925 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Зніклі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Фінляндыі
Катэгорыя·Тамперэ