wd wp Пошук:

Універсітэт Сарбона Парыж-Поўнач

Універсітэт Сарбона Парыж-Поўнач (фр.: Université Sorbonne-Paris-Nord), таксама Універсітэт Парыж ХІІІфранцузская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы.

Агульная характарыстыка

Універсітэт быў створаны ў пачатку 1960-х гадоў па ініцыятыве рэктара да гэтага яшчэ адзінага Парыжскага ўніверсітэта ў рамках адкрыцця трэцяга навуковага факультэта Сен-ДэніВільтанез. Першапачаткова ўніверсітэт называўся універсітэцкім цэнтрам Сен-Дэні, але пазней, у фармаце рэформы, падчас якой было прынята рашэнне аб стварэнні 13 аўтаномных міждысцыплінарных універсітэтаў, пакліканых замяніць факультэты Парыжскага ўніверсітэта, ВНУ атрымала новую назву і парадкавы нумар: Універсітэт Парыж XIII ці Універсітэт Парыж-Поўнач. Праектавалі будынкі ўніверсітэта архітэктары Адрыян Файнзільберг і Жуль Анспах ў рамках рэканструкцыі Вільтанеза. У першым будынку ўніверсітэта, пабудаваным у 1970 годзе, навучаюцца студэнты ў такіх дысцыплінах, як права, эканоміка і гуманітарныя навукі. У 1972 годзе было завершана будаўніцтва двух бібліятэк універсітэта.

Зноскі

  1. Repères Et Références Statistiques 2017 sur les enseignements, la formation et la rechercheFrench Ministry of education, 2017. — С. 163. — ISBN 978-2-11-151752-3

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання
Катэгорыя·Універсітэты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Парыжа