wd wp Пошук:

Універсітэт Парыж VIII

Універсітэт Парыж VIII Венсен – Сэн-Дэні (фр.: Université Paris 8 Vincennes-Saint-Denis) або Універсітэт Парыж VIII (фр.: Université Paris 8) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы.

Агульная характарыстыка

Гісторыя ўніверсітэта пачынаецца з заснавання эксперыментальнага ўніверсітэцкага цэнтра ў Венсэне ў 1969 годзе (часова факультэт тажы яшчэ адзінага Парыжскага ўніверсітэта). У заснаванні гэтага ўніверсітэта ўдзельнічаюць такія знакамітыя філосафы свайго часу як Мішэль Фуко, Жыль Дэлёз, Жан Франсуа Ліатар і інш. Студэнты і выкладчыкі ўніверсітэта - заўзятыя ўдзельнікі майскіх падзей 1968 года ў Парыжы. Выкладанне многіх прадметаў адрозніваецца ад іншых універсітэтаў сваім анты-акадэмізмам, рознабаковымі інавацыямі. Многія лекцыі чытаюцца ўвечары, што значна палягчае вучобу ўжо працуючым студэнтам. У 1980 годзе ўніверсітэт высяляецца з Венсенскага лесу ў прадмесце Сэн-Дэні. Універсітэцкія будынкі зносяць. Пераезд робіцца супраць жадання студэнтаў і прафесараў універсітэта. На працягу яшчэ 4 гадоў яны спрабуюць дамагчыся вяртання ў Венсен.

Структура

Факультэты

Зноскі

  1. https://www.univ-paris8.fr/Guide-de-l-etudiant

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1969 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Парыжа
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Універсітэты Францыі