wd wp Пошук:

Універсітэт Парыж-Поўдзень

Універсітэт Парыж-Поўдзень (фр.: Université Paris-Sud), таксама Універсітэт Парыж ХІфранцузская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая існавала ў 1971-2020 гадах і знаходзілася ў Парыжы. У 2020 годзе ўстанова ўвайшла ў склад новага Парыж-Саклейскага ўніверсітэта.

Агульная характарыстыка

Гісторыя універсітэта пачынаецца з 1940 года, менавіта тады Ірэн Жаліо-Кюры і Фрэдэрык Жаліо прапануюць Парыжскаму ўніверсітэту перанесці частку факультэтаў у прыгарад. Канчатковае рашэнне было прынята ў 1954 годзе. У 1956 годзе адкрыты Інстытут ядзернай фізікі ў Арсэ, першым рэктарам якога становіцца Фрэдэрык Жаліо. Улічваючы крытычнае становішча Сарбоны, частку факультэту навук таксама перамясцілі ў Інстытут ядзернай фізікі. Пасля майскіх падзей 1968 года Інстытут атрымлівае статус асобнага ўніверсітэта.

Ва ўніверсітэце было 5 факультэтаў, а таксама інстытуты электрыкі, прамысловай інфарматыкі, механікі і аўтаматызацыі; інфарматыкі і вымярэнняў у фізіцы, хіміі; менеджменту і камерцыі і інжынерная школа. Гэтак жа ва ўніверсітэце было размешчана 111 даследчых лабараторый, задзейнічана 2 200 прафесараў-даследчыкаў.

Структура

Факультэты

Зноскі

  1. Repères Et Références Statistiques 2017 sur les enseignements, la formation et la rechercheFrench Ministry of education, 2017. — С. 163. — ISBN 978-2-11-151752-3

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1971 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Францыі
Катэгорыя·Зніклі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Парыжа