wd wp Пошук:

Універсітэт Парыж-Дафін

Універсітэт Парыж-Дафін (фр.: Université Paris-Dauphine) або Універсітэт Парыж ІХ (фр.: Université Paris-IX) — французская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая знаходзіцца ў Парыжы. Займае першае (або адно з першых у розных рэйтынгах) месца ў Францыі і ўваходзіць у топ-50 універсітэтаў па ўсім свеце.

Агульная характарыстыка

Універітэт быў заснаваны як факультэт эканомікі і менеджменту ў 1968 годзе ў былой штаб-кватэры НАТА ў заходняй частцы Парыжа, у 16-й акрузе. Універсітэт вядомы сваім выкладаннем у галіне фінансаў, эканомікі, матэматыкі, права і бізнес-стратэгій. Ён з’яўляецца ўніверсітэтам са статусам (фр.: Grand Etablissement) - гэты унікальны прававы статус у французскай сістэме вышэйшай адукацыі дазваляе ўніверсітэту праводзіць самастойны адбор сваіх студэнтаў. У сярэднім ад 90 % да 95 % прынятых студэнтаў атрымалі высокія альбо самыя высокія ацэнкі па выніках нацыянальнага экзамену па выніках навучання ў французскай сярэдняй школе (фр.: Examen National du Baccalauréat).

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы з французскай мовай навучання
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Універсітэты Францыі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1968 годзе
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Парыжа