«Унутры́ сябе́» (руск.: Внутри себя) — беларускі мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Сяргеем Талыбавым у 2018 годзе.[1][2] Атрымаў перамогу ў намінацыі «Лепшы фільм у ігравой форме» падчас цырымоніі ўзнагароджання Нацыянальнай кінапрэміяй Беларусі ў 2018 годзе.
Малады таленавіты фатограф Максім Каверын, у якога ўсё ў жыцці добра: цікавая праца, прыгажуня жонка Вольга; нечакана атрымлівае заказ на серыю фатаграфій аднаго са старадаўніх дамоў горада. Уначы ён адпраўляецца рабіць здымкі. Тое, што ён убачыў у акне на другім паверсе, далей нечакана і трагічна развіла падзеі. Каханне, здрада, забойства, следства, «шкілеты ў шафе», псіхіятрычная клініка… Максім шукае выйсце з гэтага заблытанага клубка каб застацца сабой.
Акцёр | Роля |
---|---|
Павел Харланчук |