wd wp Пошук:

Унутраная рыфма

Уну́траная ры́фма — рыфма, якая звязвае два паўрадкоўі аднаго вершаванага радка або словы, размешчаныя ў сярэдзіне двух суседніх радкоў:

Апанас коней пас, Кацярына — бы́чкі. Пачакай, не ўцякай: Куплю чаравічкі! (Народная песня) Унутраная рыфма, як і рыфма ўвогуле, мае метрычна-кампазіцыйнае значэнне. Гэтым яна вылучаецца з цэлага шэрагу ўнутрырадковых слоўных сугуччаў, якія па форме (але не па функцыі) падобныя да яе. Унутраная рыфма вельмі часта сустракаецца ў народнай паэзіі, а таксама ў паэтаў, творчасць якіх цесна звязаная з фальклорам. Напрыклад, у творах Т. Шаўчэнкі М. Багдановіч налічыў каля тысячы такіх рыфмаў. З беларускіх паэтаў асабліва часта іх ужываў Я. Купала. Многія яго вершы («Касцам», «Думкі», «З дарогі», «За праўду» і інш.) вызначаюцца выкарыстаннем рэгулярных унутраных рыфмаў, узбагачаных іншымі ўнутрырадковымі сугуччамі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Рыфма і фоніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0