wd wp Пошук:

Умберта I

Пра заснавальніка Савойскага дому гл. Гумберт I, граф Савоі

Умберта I (італ.: Umberto I; 14 сакавіка 1844, Турын, Сардзінскае каралеўства — 29 ліпеня 1900, Монца, Італія) — другі кароль Італіі з 1878 года, з Савойскай дынастыі.

Біяграфія

Сын Віктара Эмануіла II, старэйшы брат Амадэя Іспанскага.

Яшчэ да ўзыходжання на прастол Умберта праявіў сябе як храбры салдат у другой бітве пры Кустоце (якую італьянцы, аднак, з трэскам прайгралі). Разам з тым Умберта не быў асоба здольным палітыкам, яму бракавала бацькаўскай гнуткасці — ён вельмі спадзяваўся на простыя сілавыя метады, не заўсёды ішоў на саступкі, а то і зусім ігнараваў асобныя праблемы краіны, лічачы іх «невылечнымі рысамі італьянскага характару» (у прыватнасці, згаленне сялянства Медзаджорна, якое прыняло катастрафічныя памеры і ў вялікай ступені спрыялае радыкалізацыі італьянскага грамадства і ўзмацненню іміграцыі ў Амерыку). Абразіўшыся тым, што французы «адвялі з-пад носа Туніс» (1881), ён даў Бісмарку ўцягнуць Італію ў Траісты саюз. З-за ўзброеных распраў з бастуючымі рабочымі, прадпрынятымі па яго загадзе, ён быў вельмі непапулярны. Да ўсяго іншага, у гады яго кіравання Італія ўстала на шлях каланіяльных заваяванняў, былі распачаты войны ў Самалі і Эфіопіі, якія абыйшліся краіне велізарнымі матэрыяльнымі і значнымі людскімі стратамі, але далі ў сутнасці ніякіх вынікаў (набыццё італьянцамі, у канчатковым выніку, пустэльнага, засушлівага, беднага на рэсурсы Самалі, да таго ж з мяцежным мусульманскім насельніцтвам было проста не ў стане ні акупіць выдаткаў, ні даць задавальненне грамадскай думцы).

У 1900 годзе быў застрэлены ў Монцы анархістам Гаэтана Брэшы.

У гонар Умберта I у Італіі названа шмат вуліц і грамадскіх устаноў, у тым ліку найбуйнейшая рымская бальніца і велічная Галерэя Ўмберта I («Galleria Umberto I») у Неапалі.

Умберта I, як і бацька, пахаваны ў рымскім Пантэоне.

Сям’я

З 1868 года быў жанаты на сваёй стрыечнай сястры Маргарыце Савойскай. У яе гонар названа піца «Маргарыта». У шлюбе нарадзіўся адзіны сын Віктар Эмануіл III (18691947).

Зноскі

  1. 1 2 Umberto I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Umberto I di Savoia-Carignano, Re d’Italia // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Istituto dell’Enciclopedia Italiana Enciclopedia on line
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1844 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Слана
Катэгорыя·Памерлі 29 ліпеня
Катэгорыя·Савойская дынастыя
Катэгорыя·Памерлі ў 1900 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вышэйшага ордэна Святога Дабравешчання
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Турыне
Катэгорыя·Ахвяры палітычных забойстваў
Катэгорыя·Памерлі ў Ламбардыі
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Савойская дынастыя
Катэгорыя·Пахаваныя ў рымскім Пантэоне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Каралі італьянскія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чорнага арла
Катэгорыя·Асобы