wd wp Пошук:

Уладзіслаў Юліянавіч Малахоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Малахоўскі. Уладзіслаў Юліянавіч Малахоўскі (Władysław Małachowski; 26 мая 1827, маёнтак Мацы Кобрынскага павета — 7 кастрычніка 1900; Псеўданімы: Леон Варнэрке) — адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гадоў на землях Беларусі і Літвы.

Біяграфія

Нарадзіўся 26 траўня 1837 года ў маёнтку Мацы Пружанскага павета, у шляхецкае сям’і колішняга пружанскага межавога і гродскага суддзі Юльяна Малахоўскага і Тэафіліі з Якубоўскіх.

Уладзіслаў Малахоўскі. 1850

Пачаў навучанне ў школе ў Пружане, пасля адукацыю працягваў у Драгічыне. Скончыў Свіслацкую гімназію, Пецярбургскі інстытут інжынераў шляхоў зносін. Адзін з кіраўнікоў партыі «чырвоных», найбліжэйшы памочнік К. Каліноўскага. З чэрвеня 1863 г. уваходзіў у склад Аддзела кіраўніцтва правінцыямі Літвы, потым Выканаўчага аддзела Літвы. У лютым—сакавіку, чэрвені—жніўні 1863 г. паўстанцкі начальнік Вільні. Наладжваў сувязі з рускімі рэвалюцыянерамі, з арганізацыяй «Зямля і воля». Са жніўня 1863 г. за мяжой на нелегальным становішчы, выехаў у Пецярбург, потым у Кёнігсберг, дзе быў прадстаўніком Каліноўскага, удзельнічаў у выданні газеты «Глос з Літвы», займаўся закупкай і дастаўкай зброі для паўстанцаў. З 1866 г. жыў у Англіі пад прозвішчам Леон Варнэрке.

Уладзіслаў Малахоўскі, да 1896

Набыў шырокую вядомасць шэрагам вынаходак у галіне фотатэхнікі, у 1875 г. сканструяваў фотаапарат са скручанай касетай, які спецыялісты лічаць прататыпам «Кодака». У 1880-я гады некалькі разоў пабываў у Расіі, у т.л. у Маскве і Пецярбургу, удзельнічаў у фотавыстаўках, у заснаванні секцыі фатаграфіі Расійскага імператарскага тэхнічнага таварыства.

Апошнія гады жыў у Жэневе. Леон Варнэрке памёр 7 кастрычніка 1900 года, па распаўсюджанае версіі — застрэліўся сам у адным з гатэлей ў Жэневы, следства не здолена знайсці прычыну самазабойтва. Рэдактар французскага выдання «Science et Industries Photographiques» Луіс-Філіп Клерк (Louis-Philippe Clerc) падае прычынай самабойства невылечную хваробу.

Сям’я

Пабраўся шлюбам з Марыяй з Плятэраў (у першым шлюбе Агінская), дачкой Францішка Ксаверыя Плятэра, ад якой у 1870 годзе нарадзілася дачка Зоф’я.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Выпускнікі Пецярбургскага ўніверсітэта шляхоў зносін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 7 кастрычніка
Катэгорыя·Памерлі ў 1900 годзе
Катэгорыя·Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1827 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фатографы
Катэгорыя·Паўстанцкія начальнікі Вільні (1863—1864)
Катэгорыя·Навучэнцы Свіслацкай гімназіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1837 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Жэневе
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 мая