wd wp Пошук:

Уладзіслаў Сцяпанавіч Мікуляк

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уладзіслаў Мікуляк (нар. 30 жніўня 1984, Ужгарад) — украінскі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе трэнерам у клубе «Мынай».

Клубная кар’ера

«Закарпацце»

У дзіцяча-юнацкай футбольнай лізе Украіны выступаў за ДЮСШ Цярнопаль і СДЮШАР Ужгарад. 30 ліпеня 2005 дэбютаваў за ўжгарадскае «Закарпацце» ў чэмпіянаце Украіны, у матчы супраць кіеўскага «Дынама», які завяршыўся з лікам 1:2. Па выніках сезона 2005/06 «Закарпацце» вылецела ў Першую лігу, а Мікуляк мог апынуцца ў складзе данецкага «Металурга», аднак застаўся ва ўжгарадскім клубе. Узімку 2007 года быў на праглядзе ў сімферопальскай «Таўрыі» і ў кіеўскім «Дынама», але ўсё роўна вярнуўся ў «Закарпацце».

У снежні 2008 года з’явілася інфармацыя што Мікуляк можа стаць гульцом льежскага «Стандарта». Таму калі 31 снежня ў Мікуляка скончыўся кантракт з «Закарпаццем», Уладзіслаў не стаў яго падаўжаць дзеля пераходу ў стан клуба з Бельгіі. Аднак у лютым 2009 года падпісаў-такі кантракт з «Закарпаццем», так і не здолеўшы працаўладкавацца ў іншым клубе.

У сезоне 2011/12 выступаў за «Крымцяпліцу» ў Першай лізе Украіны, але ўжо летам 2012 года вярнуўся ва ўжгарадскі клуб, які выйшаў у Прэм’ер-лігу і стаў называцца «Гаверлай». У камандзе узяў 23 нумар, аднак замацавацца ў камандзе не здолеў, згуляўшы да канца года толькі ў 6 матчах, з-за чаго ў пачатку 2013 года быў аддадзены ў арэнду ў «Палтаву» з першай лігі. Улетку 2013 года вярнуўся ва Ужгарад, аднак у асноўны склад не прабіўся. У другой палове 2013 гуляў за моладзевы склад закарпацкага клуба.

«Слуцк»

У сакавіку 2014 года, перад самым пачаткам чэмпіянату Беларусі, папоўніў склад дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі «Слуцка»[2]. У складзе слуцкага клуба ў асноўным выхадзіў на замену. У маі стаў радзей з’яўляцца на полі, і ў выніку 13 чэрвеня 2014 года кантракт са «Слуцкам» па ўзаемнай згодзе быў скасаваны[3][4].

Апошнія гады

З кастрычніка 2014 года стаў выступаць у трэцім дывізіёне Венгрыі за клуб «Варда». Пазней гуляў у ніжэйшых лігах за венгерскі «Цісаканьяр» і славацкі «Длге Клчова». З 2016 года пачаў выступіць на радзіме за клуб «Мынай» у чэмпіянаце Закарпацкай вобласці, гэты клуб у 2018 годзе заявіўся ў Другую лігу Украіны. У жніўні 2020 года, пасля выхаду «Мыная» ў Прэм’ер-лігу, паўабаронца вырашыў завяршыць прафесійную кар’еру і перайсці на трэнерскую працу ў клубе, пры гэтым у якасці аматара працягваў гуляць у чэмпіянаце Закарпацкай вобласці.

Міжнародная кар’ера

У складзе студэнцкай зборнай Украіны па футболе стаў пераможцам летняй Універсіяды-2009.

Зноскі

  1. Vladyslav Mykulyak // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Приключения иностранцев в Слуцке. Часть 2. «І покажем, що ми, браття, козацького роду»
  3. «Слуцк» расторг контракты с Микуляком и Ждановым
  4. Приключения иностранцев в Слуцке. Часть 4. Первые потери
Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Ігракі ФК Длге Клчова
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Цісаканьяр
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Кішварда
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мынай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Крымцяпліца
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Ужгарадзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Палтава
Катэгорыя·Ігракі ФК Закарпацце-2 Ужгарад
Катэгорыя·Ігракі ФК Гаверла Ужгарад
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбольныя трэнеры паводле алфавіта