wd wp Пошук:

Уладзіслаў Рыгоравіч Ардзінба

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ардзінба.

Уладзіслаў Рыгоравіч Ардзінба (14 мая 1945 года, с. Ніжняя Эшэра Сухумскага раёна Абхазіі4 сакавіка 2010, Масква, Расія) — першы прэзідэнт Рэспублікі Абхазія (19942004), гісторык-лінгвіст.

Біяграфія

У 1966 годзе скончыў гістарычны факультэт Сухумскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, затым аспірантуру пры Інстытуце Усходазнаўства АН СССР. У гэтым інстытуце Ардзінба працаваў да 1988 года, займаўся вывучэннем гісторыі, культуры і рэлігіі старажытных народаў Малай Азіі, у першую чаргу хатаў і хетаў. У 1985 абараніў доктарскую дысертацыю. З’яўляецца аўтарам больш за 40 навуковых прац. У 1988 выбіраецца дырэктарам Абхазскага навукова-даследчага інстытуту мовы, літаратуры і гісторыі імя Дз. Гуліа.

У 1989 годзе выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савету СССР і становіцца сябрам прэзідыюму. У 1990 годзе выбіраецца дэпутатам Вярхоўнага Савету Абхазіі і яго старшынёй.

Узначаліўшы рэспубліку, Ардзінба стаў праводзіць курс, накіраваны на рэалізацыю права Абхазіі на самавызначэнне. З пачаткам у жніўні 1992 вайсковай апэрацыі Грузіі супраць Абхазіі (Абхаскі канфлікт) становіцца старшыней Дзяржаўнага камітэта абароны і ўзначальвае абхаскі супраціў, які скончыўся 30 верасня 1993 поўнай перамогай Абхазіі.

26 лістапада 1994 Ардзінба быў абраны першым прэзідэнтам самаабвешчанай Рэспублікі Абхазіі, 3 кастрычніка 1999 — пераабраны на новы тэрмін. У 2004 з прычыны хваробы адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці.

В. Ардзінба меў жонку і дачку.

Зноскі

  1. http://www.washingtonpost.com/wp-dyn/content/article/2010/03/04/AR2010030404924.html
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #132958155 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Сухумскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 4 сакавіка
Катэгорыя·Постаці грузінскай гістарыяграфіі
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Гонар і слава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Тбіліскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны (Паўднёвая Асеція)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сухумскім раёне
Катэгорыя·Прэзідэнты Абхазіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 мая