wd wp Пошук:

Уладзіслаў Анатолевіч Пятручык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятручык. Уладзіслаў (Уладзь) Анатолевіч Пятручык (нар. 1989, Мінск) — беларускі мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Мінску ў 1989 годзе. У 2005—2009 гадах вучыўся на аддзяленні графічнага дызайна Мінскага мастацкага вучылішча імя А. К. Глебава, у 2009—2015 гадах у Беларускай акадэміі мастацтваў на аддзяленні манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

Творчасць

Працуе пераважна ў жанры пейзажу. Працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Расіі, Кыргызстана, Аўстрыі, Галандыі, Германіі. Асноўныя выстаўкі і пленэры: пленэр «Грані рэалізму. Уладзімірскія пералівы» (2008,Расія), выстаўка мастакоў Беларусі «Суквецця зямлі нашай» у Новым манежы (2010, Масква), выстаўка выкладчыкаў і студэнтаў кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2011, Светлагорск), пленэр «Ісык-куль. Блакітныя вароты Кыргызстана» (2011, Кыргызстан), маладзёжныя выстаўкі ў Палацы мастацтваў (2012, 2013, Мінск), персанальная выстаўка ў галерэі «Вільнюс» (2014, Мінск), выстаўка, прысвечаная 70-годдзю заснавання Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (2015, Мінск), маладзёжная выстаўка «Сэлфі» (2015, Мінск), аленэр «Прастора Суціна» (2015, Беларусь), пленэры «Пачаткі» (2015, 2016, Беларусь), персанальная выстаўка ў галерэі «Арт-гасцёўня Высокае места» (2016, Мінск), выстаўка «Прастора Суціна» ў Яўрэйскім цэнтры культуры і інфармацыі (2016, Вільнюс), выстаўка «Прастора Суціна» (2016, Францыя, Ле Блан)

Аформіў вокладкі беларускіх выданняў цыклу кніг Анджэя Сапкоўскага «Вядзьмар».

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе