wd wp Пошук:

Уладзіслаў Алегавіч Насібулін

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уладзіслаў Насібулін (нар. 6 ліпеня 1989, Дэбальцэвэ) — украінскі футбаліст, паўабаронца клуба «Алімпія» з Савынцоў.

Клубная кар’ера

Выхаванец юнацкіх каманд данецкіх «Металурга» і «Шахцёра». З 2006 года пачаў выступаць у Другой лізе за «Шахцёр-3». У сезоне 2009/10 выступаў за моладзевы склад «Шахцёра», з якім стаў сярэбраным прызёрам моладзевага чэмпіянату Украіны.

У 2010 годзе быў аддадзены ў арэнду марыупальскаму «Ільічоўцу». 6 жніўня 2010 года дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў матчы супраць запарожскага «Металурга» (0:0). Сезон 2012/13 правёў у кіраваградскай «Зорцы», а з 2013 года доўгі час выступаў за «Палтаву», пазней стаў капітанам каманды. Па выніках сезона 2017/18 «Палтава» выйшла ў Прэм’ер-лігу, аднак у чэрвені 2018 года каманда спыніла існаванне.

У жніўні 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Мінск»[2]. У складзе мінчан стаў трывалым іграком асновы, у 10 матчах забіў 4 галы. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[3], аднак у студзені 2019 года зноў стаў трэніравацца з «Мінскам» і ў лютым падпісаў новы кантракт[4]. У 2019—2020 гадах заставаўся адным з асноўных ігракоў, у сезоне 2020 быў капітанам каманды. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Мінск»[5].

У красаівку 2021 года вярнуўся ва Украіну, папоўніўшы склад клуба «Гарняк-Спорт», а ў ліпені 2021 года перабраўся ў «Алімпію» з аматарскага чэмпіянату Украіны.

Міжнародная кар’ера

У 2005 годзе згуляў у адным матчы за юнацкую зборную Украіны.

Зноскі

  1. Vladyslav Nasibulin // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. “Минск” заявил украинского полузащитника
  3. Матович, Васильев, Насибулин и Бохашвили покинули “Минск”
  4. Насибулин пролонгировал соглашение с “Минском”
  5. Ряды “Минска” покинули шесть игроков
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Данецк
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Марыупаль
Катэгорыя·Ігракі ФК Палтава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Зорка Крапыўныцкы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр-3 Данецк
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Футбалісты Украіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Алімпія Савынці
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарняк-Спорт
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэбальцэвэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта